Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўстрыйскі інвэстар адхрышчваецца ад кантактаў з лабістам Лукашэнкі


Хубэрт Горбах

Хубэрт Горбах

Дырэктар па міжнародных продажах кампаніі Kapsch TrafficCom Міхаэль Гшнітцэр на прэс-канфэрэнцыі ў Менску заявіў журналістам, што Губэрт Горбах ня меў ніякага дачыненьня да заключэньня інвэстдамовы ў Беларусі.

У канцы лютага мінулага году Міністэрства транспарту Беларусі і кампанія Kapsch TrafficCom падпісалі ў Менску інвэстыцыйную дамову, якая прадугледжвае стварэньне нацыянальнай электроннай сыстэмы зьбіраньня аплаты за праезд па дарогах.

Агульны кошт кантракту на ўкараненьне сыстэмы – 267 млн эўра.

Раней аўстрыйскі часопіс NEWS апублікаваў некаторыя бухгальтарскія дакумэнты кансалтынгавай фірмы, якая належыць былому віцэ-канцлеру Аўстрыі Хубэрту Горбаху. Выданьне сьцьвярджае, што Горбах, маючы прамы выхад на высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў, дапамагаў шэрагу аўстрыйскіх кампаніяў у рэалізацыі праектаў у Беларусі.

Былога віцэ-канцлера Горбаха называюць партнэрам і лабістам рэжыму Лукашэнкі. Неўзабаве пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі ў 2010 годзе ён сьцьвярджаў у інтэрвію, што выбары ў Беларусі прайшлі ў адпаведнасьці з дэмакратычнымі стандартамі. Як сьцьвярджае NEWS, Горбаха запрасіў у Менск кіраўнік беларускага МЗС Сяргей Мартынаў у якасьці назіральніка за выбарамі і проста «ганаровай асобы».

Пакінуўшы пасаду чыноўніка, Горбах стварыў кансалтынгавую кампанію.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG