Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі зь 1 ліпеня павышаны пэнсіі, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

У выніку пераразьліку працоўныя пэнсіі павялічацца ў сярэднім на 10,2%, пэнсіі па ўзросьце - на 10,4%.

У выніку сярэдняя пэнсія па ўзросьце складзе Br2174 тыс., мінімальная пэнсія па ўзросьце пры стажы 25 гадоў у мужчын і 20 гадоў у жанчын - Br1140 тыс., максымальная пэнсія па ўзросьце дасягне Br3311 тыс.

Выдаткі на выплату пэнсій зь ліпеня гэтага года павялічацца на Br491 млрд. у разьліку на месяц, перадае БелТА.

Пераразьлік пэнсій закране больш як 2,4 млн. пэнсіянэраў.

Пэнсіі плянавалі падвысіць 1 сакавіка, аднак пазьней адмовіліся ад гэтай ідэі.

У 2012-м і ў 2011-м пэнсыі падвышалі па два разы на год.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG