Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перамога Бразыліі і пратэсты падчас Кубку канфэдэрацый


Зборная Бразыліі ўпэўнена перайграла чэмпіёнаў сьвету гішпанцаў у фінале Кубка канфэдэрацый - 3:0. Матч праходзіў на стадыёне "Маракана" у Рыа-дэ-Жанэйра.

Падчас матчу за межамі стадыёна адбываліся сутыкненьні ўдзельнікаў акцыі пратэсту з паліцыяй.

У той час калі футбалісты праводзілі фінальны паядынак, паліцыя ўжывала сьлезацечны газ супраць удзельнікаў акцыі пратэсту каля стадыёна "Маракана".

Прэзыдэнт Бразыліі Дзілма Русэф не прыйшла на фінальны матч. Справа ў тым, што раней на цырымоніі адкрыцьця турніру яе асьвісталі, перадае ВВС.

Пратэсты ў Бразыліі пачаліся каля месяца таму. Удзельнікі акцый патрабуюць павялічыць выдаткі на адукацыю і ахову здароўя, а таксама актывізаваць барацьбу з карупцыяй.

Пратэстоўцы таксама скардзяцца, што падрыхтоўка да чэмпіянату сьвету па футболе 2014 года, генэральнай рэпэтыцыяй якога зьяўляўся Кубак канфэдэрацый, патрабуе вялізных выдаткаў.

Жадаючы супакоіць дэманстрантаў, ўрад паабяцаў паскорыць рэформы і накіраваць даходы ад новых нафтавых радовішчаў на адукацыю і ахову здароўя.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG