Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пілігрымка да Будслава. Разам са Свабодай


1 ліпеня ад менскага архікатэдральнага касьцёлу Найсьвяцейшай Панны Марыі, што на пляцы Свабоды, выправілася штогадовая пілігрымка ў Будслаў.

Разам зь пілігрымамі ідзе карэспандэнтка Свабоды Галіна Абакунчык. Ейныя рэпартажы — штодня на сайце Радыё Свабода
Мітрапаліт Менска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч адправіў імшу за пілігрымаў.

Да Нацыянальнага санктуарыя ў Будславе (Мядзелскі раён Менскай вобласьці) рушылі каля 500 чалавек зь Менску і іншых гарадоў краіны.

Цягам пяці дзён вернікі пройдуць 150 кілямэтраў.


Галіна Абакунчык

Галіна Абакунчык

Будслаўскі фэст адбудзецца 5-6 ліпеня.

Сёлета адзначаецца 400-годзе абраза Маці Божай Будслаўскай.

Сёлета чакаецца, што удзел ва ўрачыстасьцях прымуць больш за 40 тысяч вернікаў, а таксама сьвятары і духоўныя герархі Беларусі і замежжа.

У галоўнай імшы будуць удзельнічаць каля 200 сьвятароў.

На ўрачыстасьцях таксама будуць прысутнічаць папскі легат Жан-Луі Таран, нунцы Кляўдыё Гуджэроцьці, мітрапаліта Тадэвуш Кандрусевіч.


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG