Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Харватыя становіцца сябрам Эўразьвязу


Харватыя зь 1 ліпеня становіцца 28-м сябрам Эўрапейскага Зьвязу і другой з рэспублікаў былой Югаславіі, якая ўвайшла ў ЭЗ. Першай у 2004 годзе стала Славенія.

На нядзельныя ўрачыстасьці ў Заграб прыехалі палітычныя дзеячы многіх эўрапейскіх краін.

Паўнапраўнае сяброўства Харватыі ў ЕС не азначае яе адначасовага далучэньня да Шэнгенскай бязьвізавай прасторы і пераходу на адзіную эўрапейскую валюту эўра.

У Харватыі амаль чатыры з паловай мільёна жыхароў. Насельніцтва краіны ў апошнія гады неадназначна ўспрымала рэформы, прапанаваныя Брусэлем. Эканоміка Харватыі пяты год знаходзіцца ў рэцэсіі, а ўзровень беспрацоўя блізкі да 20 працэнтаў.
XS
SM
MD
LG