Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эквадор: Лёс Сноўдэна ў руках расейскіх уладаў


Прэзыдэнт Эквадору Рафаэль Карэа накіраваў падбадзёрвальнае пасланьне былому супрацоўніку амэрыканскіх спецслужбаў Эдварду Сноўдэну, пажадаўшы яму «ня падаць духам».

У апошні час Эквадор неаднаразова згадваўся сусьветнымі мэдыямі ў якасьці краіны, якая, хутчэй за ўсё, магла б даць прытулак Сноўдэну. Аднак, у нядзелю прэзыдэнт Эквадору заявіў, што лёс Сноўдэна знаходзіцца ў руках расейскіх уладаў.

Апошні раз Сноўдэна бачылі 23 чэрвеня, калі ён выходзіў з самалёта, які прыляцеў у маскоўскі аэрапорт «Шарамецьцева» рэйсам з Ганконгу. Многія лічаць, што ён да гэтага часу знаходзіцца ў транзытнай зоне гэтага аэрапорту.

Карэа сказаў, што ўрад Эквадору зможа разгледзець прашэньне Сноўдэна пра прытулак толькі пасьля яго прыбыцьця ў Эквадор або на тэрыторыю амбасады Эквадору ў любой краіне.

Улады ЗША абвінавачваюць Сноўдэна ў разгалошваньні сакрэтнай інфармацыі аб дзейнасьці выведкі ЗША.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG