Лінкі ўнівэрсальнага доступу

1 ліпеня максымальныя розьнічныя цэны на большасьць марак цыгарэт беларускай вытворчасьці вырастуць на 2–30%.

Як паведамляе сайт Міністэрства па падатках і зборах, цэны на цыгарэты вытворчасьці ААТ «Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман» «Кронан» і «Кронан 7» вырастуць на 24,4% (да 5.600 рублёў за пачак), «Магнат» — на 22,5% (6.000), «ФЭСТ» і «ФЭСТ 7» — на 12,8% (5.300), Viceroy — на 5,7% (8.300), Pall Mall — на 5,7% (8.400), Monte Carlo — 4,4% (8.300), Rider — на 11,1% (8.000), Lucky Strike — на 4,8% (11.000), Vogue — на 2,5% (14.500), Winston — на 4,8% (11.000), Glamour — 2,9% (10.500).

Цаны на цыгарэты вытворчасьці ТАА «Табак-інвест» Magna павялічваецца на 30% і складзе 6.450 рублёў за пачак. «Карона» падаражэе на 21,2% (да 6.000), «Форт» — на 8,2% (да 5.300), Monte Carlo — на 4,4% (8.300), West — на 5,3% (10.000), Camel — на 6% (12.500), Winston — на 4,8% (11.000).

Цэны на імпартаваныя цыгарэты застануцца на ранейшым узроўні

Апошнім разам цэны на цыгарэты павялічваліся 1 чэрвеня, на 4,3–14%.
XS
SM
MD
LG