Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама наведаў выспу, дзе Мандэла сядзеў у турме


Абама прыбыў у Паўднёвую Афрыку
Абама прыбыў у Паўднёвую Афрыку

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама зь сям’ёй наведаў у нядзелю Роббэнэйланд — паўднёваафрыканскую выспу, дзе знаходзілася турма, у якой адбываў 18 з 27 гадоў агульнай турэмнага тэрміну праваабаронца і змагар з апартгэйдам Нэльсан Мандэла.

Абама, яго жонка і дзьве дачкі агледзелі кар’ер, у якім у гады апартгэйду працавалі зьняволеныя. Амэрыканскага прэзыдэнта суправаджаў 83-гадовы Ахмэд Катрада, які таксама сядзеў у турме на высьпе адначасова з Мандэлам.

Абама зьдзяйсняе паездку па некалькіх краінах Афрыкі. У Паўднёва-Афрыканскай рэспубліцы ён ушанаваў былога прэзыдэнту краіны, ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру Нэльсана Мандэлу.

94-гадовы ветэран барацьбы за правы чалавека ў гэтыя дні знаходзіцца ў шпіталі, лекары ацэньваюць яго стан як «цяжкі».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG