Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Харватыя сьвяткуе ўступ у Эўразьвяз


У Харватыі ў нядзелю пройдуць маштабныя ўрачыстасьці з нагоды далучэньня да Эўрапейскага зьвязу.
У Харватыі ў нядзелю пройдуць маштабныя ўрачыстасьці з нагоды далучэньня да Эўрапейскага зьвязу.

У Харватыі ў нядзелю пройдуць маштабныя ўрачыстасьці з нагоды далучэньня да Эўрапейскага зьвязу.

Лідэры эўрапейскіх дзяржаваў зьбіраюцца ў сталіцы краіны Заграбе для таго, каб узяць удзел у сьвяткаваньні гэтай падзеі. Зь 1 ліпеня гэтая бальканская дзяржава становіцца 28-м сябрам эўрапейскай супольнасьці.

Аднак, як адзначае карэспандэнт Бі-Бі-Сі, хоць усе буйныя палітычныя партыі ў Харватыі падтрымліваюць уступ краіны ў ЭЗ, нешматлікія мясцовыя жыхары ўспрымаюць гэта як сьвята. Краіна мае рэкордны ўзровень беспрацоўя, і ёй давялося прайсьці праз шэраг рэформаў для таго, каб далучыцца да Эўразьвязу, чыя прывабнасць за час крызісу эўра стала больш цьмянай.

Па дадзеных апытаньняў, толькі дзьве траціны жыхароў Харватыі падтрымліваюць эўраінтэграцыю краіны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG