Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кітаі ўзмацняюць захады бясьпекі, каб супрацьстаяць «тэрарыстычным групам»


У Кітаі сілы бясьпекі ўзмацняюць патруляваньне ў Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне, каб, як падкрэсьліваюць улады, супрацьстаяць «тэрарыстычным групам».

За апошнія дні ў рэгіёне ахвярамі гвалту сталі 35 чалавек. Паведамлялася, у прыватнасьці, пра напады узброеных нажамі людзей на аддзяленьне паліцыі і адну з урадавых устаноў у горадзе Лукцунь. Дарэчы, «тэрарыстычны» Пекін часта паведамляе пра сутыкненньі ў Сіньцзян-Уйгурскім раёне на глебе этнічнай варожасьці. Чатыры гады таму ў выніку такіх беспарадкаў загінулі каля 200 чалавек.

Мусульмане-уйгуры, якія пражываюць у рэгіёне, вінавацяць улады ў перасьледах і спробах выціснуць іх з гістарычных зямель, засяліўшы тэрыторыю ханьцамі, якія прадстаўляюць у Кітаі самую шматлікую этнічную групу.
XS
SM
MD
LG