Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама, які ў рамках турнэ па афрыканскім краінам прыбыў у Паўднёва-Афрыканскую Рэспубліку, сёньня сустрэўся з членамі сям'і Нэльсана Мандэлы.

Абама таксама паразмаўляў па тэлефоне зь яго жонкай Грасей Машэл. Па словах Машэл, яна перадала былому прэзыдэнту ПАР пажаданьні выздараўленьня ад Абамы. Раней паведамлялася, што прэзыдэнт ЗША на просьбу сям'і Мандэлы не наведаў яго ў шпіталі. 94-гадовы ляўрэат Нобэлеўскай прэміі знаходзіцца ў шпіталі з лёгачнай інфэкцыяй.

Выступаючы ў суботу на прэсавай канфэрэнцыі ў Прэторыі кіраўнік Белага дому заявіў, што Нэльсан Мандэла сваёй барацьбой за свабоду і супраць расавай дыскрымінацыі натхніў ўвесь сьвет.

У той жа дзень у прыгарадзе Ёханэсбургу - Соуэто адбыліся сутыкненьні паліцыі з дэманстрантамі, што выступілі супраць візыту амэрыканскага прэзыдэнта.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG