Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кэмэран нечакана наведаў Аўганістан


Дэвід Кэмэран і прэзыдэнт Аўганістану Хамід Карзай

Дэвід Кэмэран і прэзыдэнт Аўганістану Хамід Карзай

Прэм'ер - міністар Вялікай Брытаніі Дэвід Кэмэран прыбыў у Аўганістан з неабвешчанымі візытам.

Ён наведаў ваенны гарадок брытанскага кантынгенту на поўдні правінцыі Гільмэнд, дзе дыслякаваныя каля васьмі тысяч салдат і афіцэраў. Ён таксама сустрэўся з губэрнатарам правінцыі Гільмэнд, пасьля чаго накіраваўся ў сталіцу Аўганістану Кабул. Вялікабрытанія павінна вывесьці войскі з Аўганістана да канца гэтага года - у рамках агульнай стратэгіі НАТА па вывадзе ўсіх баявых частак і перадачы адказнасьці за становішча ў краіне уладам Аўганістана.

Выступаючы перад брытанскімі вайскоўцамі, Кэмэран заявіў:

«Мы дамагаемся палітычнага рашэньня, і вырашэньня пытаньняў бясьпекі. Мы дамагліся таго, каб Аўганістан перастаў быць базай, дзе рыхтуюцца тэрарыстычныя напады. Цяпер трэба дамагацца, каб палітыка аўганскіх уладаў падтрымлівала ўдзел кожнага жыхара краіны ў будаўніцтве будучыні».

Напярэдадні міністар абароны Вялікай Брытаніі абвясьціў, што дзесяць аўганскіх ваеннапалонных, якія ўтрымліваліся на тэрыторыі брытанскага гарнізона, былі перададзеныя ўладам правінцыі Гільмэнд.
XS
SM
MD
LG