Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША папярэдзілі аб небясьпецы паездак у Эгіпет


Сутычкі ў Александрыі
Сутычкі ў Александрыі

Дзярждэпартамэнт ЗША заклікаў амэрыканцаў ўстрымацца ад паездак у Эгіпет, дзе ўзмацняюцца антыўрадавыя выступы. Дапаможнаму пэрсаналу амэрыканскай дыпмісіі ў Каіры дадзена распараджэньне пакінуць краіну.

Грамадзянаў ЗША, якія застаюцца ў Эгіпце, Дзярждэпартамэнт папрасіў «быць напагатове».

Рэкамэндацыі былі распаўсюджаны пасьля таго, як падчас сутыкненьняў паміж праціўнікамі і прыхільнікамі прэзыдэнта Махамэда Мурсі загінулі як мінімум тры чалавекі, у тым ліку адзін амэрыканец.

Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту Патрык Вэнтрэл пацьвердзіў факт гібелі амэрыканскага грамадзяніна.

Сутыкненьні адбыліся ля штаб-кватэры руху «Браты-мусульмане» ў Александрыі. Дзясяткі чалавек былі параненыя. Яшчэ адзін чалавек загінуў у горадзе Порт-Саід, калі ў натоўпе апазыцыйна настроеных дэманстрантаў спрацавала выбуховае прыстасаваньне.

На 30 чэрвеня, калі спаўняецца год з моманту ўступленьня Мурсі на пасаду кіраўніка дзяржавы, у краіне заплянаваныя новыя буйныя акцыі пратэсту з патрабаваньнем яго адстаўкі, перадае ВВС.

Паранены дэманстрант з шэрагу прыхільнікаў прэзыдэнта Мурсі ў Александрыі
Паранены дэманстрант з шэрагу прыхільнікаў прэзыдэнта Мурсі ў Александрыі
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG