Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маніторынг выкананьня прадпрымальнікамі тэхрэглямэнту Мытнага зьвязу па таварах лёгкай прамысловасьці пачнецца ў Беларусі 1 лістапада 2013 году.

Пра гэта журналістам паведаміў першы намесьнік старшыні Дзяржаўнага камітэту стандартызацыі Беларусі Валеры Гурэвіч.

Паводле Гурэвіча, гэта будзе маніторынг таго, што прадаюць індывідуальныя прадпрымальнікі на рынку.

«Ён не прадугледжвае імгненных мер узьдзеяньня, а толькі збор неабходнай інфармацыі для міністэрстваў, каб прыняць рашэньне, ці трэба карэктаваць выдадзеныя раней пастановы або рабіць дадатковыя дзеяньні».

Маніторынг будзе дзейнічаць да 1 ліпеня 2014 году, калі завершыцца пераходны пэрыяд, прадугледжаны тэхрэглямэнтам Мытнага зьвязу. Потым прадпрымальнікі «павінны прыкласьці ўсе намаганьні, каб іхнія тавары адпавядалі ўсім патрабаваньням бясьпекі».

А з 1 жніўня гэтага году Дзяржстандарт арганізуе пазаплянавыя праверкі імпартэраў Беларусі, якія ажыцьцяўляюць аптовы гандаль вырабамі лёгкай прамысловасьці, на які распаўсюджваецца тэхрэглямэнт Мытнага зьвязу, перадае БелТА.

Раней меркавалася, што выкананьне тэхрэглямэнту пачнецца 1 ліпеня.

27 чэрвеня дробныя прадпрымальнікі правялі папераджальны страйк супраць тэхнічнага рэглямэнту Мытнага зьвязу «Аб бясьпецы прадукцыі лёгкай прамысловасьці».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG