Лінкі ўнівэрсальнага доступу

La Stampa: Сталінскае адраджэньне ў Расеі


Сталінскае адраджэньне ў Расеі

Сталінскае адраджэньне ў Расеі

Пасьля 50 гадоў забыцьця, у Расеі наступае адраджэньне памяці пра Сталіна: прадаюцца адпаведныя сувэніры і статуэткі, у гарадах ставяць савецкаму дыктатару бюсты, у тэлевізіі паказваюць сэрыялы пра Сталіна, пра яго выдаюць кнігі.

Італьянская газэта La Stampa піша, што гэтае адраджэньне ў вялікай ступені стымулюе Крэмль, паведамляе сайт InoPressa.

«Можна казаць аб шырокамаштабным вяртаньні. У кіёсках ў будынку Дзярждумы можна набыць статуэткі дыктатара коштам ад 6 да 30 тысяч рублёў. Бюст, „абразкі“, плякаты, кнігі, фільмы: на працягу двух месяцаў паміж 60-й гадавінай яго сьмерці 5 сакавіка і сьвяткаваньнем Дня Перамогі над фашызмам 9 мая Сталін зьдзейсьніў трыюмфальнае вяртаньне ў жыцьцё расейцаў. Чалавек, які лічыўся сымбалем зла ХХ стагодзьдзя, рэабілітаваны ў палітыцы і культуры» — лічыць карэспандэнтка La Stampa Анна Зафесава.

«У Чэлябінску, на Ўрале, ходзяць аўтобусы з партрэтамі Сталіна, у Валгаградзе — былым Сталінградзе — кожны год аднаўляецца кампанія па вяртаньні гораду ранейшага імя. Тэлеканал НТВ паказаў 6-сэрыйны фільм пад назвай „Сталін з намі“, у якім прапанавана самая клясычная вэрсія іканаграфіі „генія ўсіх часоў“: вялікі чытач, тонкі інтэлектуал, выключны дзяржаўны дзеяч і стырнавы, які прывёў Расію „ад матыкі да атамнай бомбы“» — дадае журналістка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG