Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадпрымальнікі супраць тэхнічнага рэглямэнту Мытнага зьвязу


Страйк прадпрымальнікаў. Рынак Ждановічы, Менск, 27 чэрвеня 2013

Страйк прадпрымальнікаў. Рынак Ждановічы, Менск, 27 чэрвеня 2013

Апублікавана і ўступіла ў сілу сумесная пастанова Міністэрства гандлю, Мінсельгасхарча, Міністэрства аховы здароўя і Дзяржстандарту, якая вызначае спрошчаныя спосабы паьцверджаньня індывідуальнымі прадпрымальнікамі адпаведнасьці тавараў лёгкай прамысловасьці, якія яны рэалізуюць на рынках, патрабаваньням тэхнічнага рэглямэнту Мытнага саюза.

Як раней заяўляў Дзяржстандарт, спрошчанымі спосабамі пацьверджаньня адпаведнасьці плацельшчыкі адзінага падатку змогуць скарыстацца да 1 ліпеня 2014 года і «тым самым больш мякка перайсьці на прымяненьне тэхнічнага рэглямэнту Мытнага саюза «Аб бясьпецы прадукцыі лёгкай прамысловасьці».

Сумесную пастанову дзяржаўных ведамстваў камэнтуе сябра рады аб’яднаньня прадпрымальнікаў «Пэрспэктыва» Вячаслаў Піліпук:

«Да пастановы, якая зьявілася ў афіцыйных крыніцах, у нас ёсьць шэраг заўвагаў. Перадусім па суправаджальных дакумэнтах для індывідуальных прадпрымальнікаў — плацельцаў адзінага падатку. Прыкладам, ёсьць моманты, не зусім карэктна сфармуляваныя, адносна якасьці тавару і гарантый спажыўцу. Гэтаксама ёсьць пытаньні па мараторыю — мы хацелі б бачыць, каб ён сапраўды быў да 1 ліпеня 2014 году, то бок да таго часу, пакуль усе спрэчныя моманты ня вырашацца. У прынцыпе ўсё гэта неабходна прадпрымальнікам дзеля таго, каб яны сёньня прынялі канчатковае рашэньне — да 1 ліпеня заплаціць падаткі, заплаціць арэнду, альбо не».
XS
SM
MD
LG