Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Савет Рэспублікі ўхваліў законапраект аб канфіскацыі аўтамабіляў за «п’янае кіраваньне»


Савет Рэспублікі Нацыянальнага Сходу падтрымаў праект закону, што прадугледжвае ўзмацненьне адказнасьці за кіраваньне транспартным сродкам у стане алькагольнага і наркатычнага ап’яненьня.

У прыватнасьці, згодна са зьменамі ў некаторыя кодэксы, прадугледжваецца канфіскацыя аўтамабіляў за паўторнае цягам году кіраваньне аўтамабілем у п’яным стане.

19 чэрвеня законапраект быў прыняты адразу ў двух чытаньнях Палатай прадстаўнікоў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG