Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Варшаве затрымалі беларуса за свастыкі


Варшаўскія паліцыянты затрымалі 36-гадовага грамадзяніна Беларусі, які на сьцяне ў падземным пераходзе нарысаваў флямастэрам дзьве свастыкі.

Паводле газэты Rzeczpospolita, затрыманы мужчына ня здолеў патлумачыць сваіх паводзін.

У беларуса не было дзейнай візы на прабываньне ў Польшчы, таму мазавецкі ваявода распарадзіўся аб яго выдаленьні з тэрыторыі краіны. Адначасова суд, на просьбу пракурора, выдаў пастанову аб папярэднім арышце беларуса на 3 месяцы.

За публічнае распаўсюджваньне фашысцкай сымболікі 36-гадоваму беларусу пагражае турэмнае зьняволеньне да 2 гадоў.

Затрыманьне беларуса зьбеглася ў часе з актывізацыяй нэанацысцкіх і крайне нацыяналістычных груповак у Польшчы, супроць якіх прыняць жорсткія захады нядаўна паабяцаў міністар унутраных справаў Польшчы Бартломей Сянкевіч. У гэтым кантэксьце найчасьцей у польскіх СМІ ўсплывае Беласток, дзе нібыта дзейнасьці расісцкіх і нэанацысцкіх груповак патурае мясцовая пракуратура і органы правапарадку.

Свой апошні матэрыял пра расісцкія інцыдэнты ў Беластоку і бязьдзейнасьць мясцовай пракуратуры Gazeta Wyborcza назвала «Пракуроры ў краіне шчасьця, якое праменіць свастыкамі»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG