Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: звальняюць «апазыцыйнага» прафэсара Беразіенку


Валер Беразіенка

Валер Беразіенка

З намесьнікам старшыні абласной арганізацыі Партыі левых «Справядлівы сьвет», доктарам тэхнічных навук, прафэсарам Валерам Беразіенкам Беларуска-расейскі ўнівэрсітэт спыняе працоўныя адносны.

Фармальная прычына — сканчэньне тэрміну дзеяньня працоўнага кантракту. Ва ўнівэрсытэце прафэсару засталося адпрацаваць тры дні.

На катэдры адмовіліся камэнтаваць звальненьне прафэсара.

Валер Беразіенка быў назіральнікам і сябрам абласных выбарчых камісіяў на усіх выбарах апошніх дзесяці гадоў. Меў адрозную ад афіцыйнай пазыцыю што да вынікаў выбараў. Пра тое заяўляў адкрыта.

Беразіенка лічыць, што не падаўжаюць зь ім кантракту праз ягоную палітычную і грамадзкую дзейнасьць.

«У інтэрнэце фігуруюць усе мае выступы. Я заяўляў, што выбары няправільныя. Набярыце мае прозьвішча ў пашукавіках і знойдзецца пералік маіх выказваньняў, якія сьведчаць пра тое, што я ня згодны з тым, што адбываецца ў краіне», — кажа выкладчык.

Валер Беразіенка нагадвае, што некалькі месяцаў таму адзін з апазыцыйных актывістаў пачаў зьбіраць подпісы за тое, каб дабудавалі вучэбныя карпусы ўнівэрсытэту. Будоўля цяпер замарожаная больш за год. Няма сродкаў. Ён падпісаўся пад зваротам. Усьлед за ім пачалі падпісвацца і студэнты. Зварот даслалі Мясьніковічу.

Калі зварот перадаслалі ў аблвыканкаму, кажа актывіст, у арганізацыі збору подпісаў зьвінавацілі мяне. Валер Беразіенка лічыць, што гэта перапоўніла цярпеньне рэктарату, які вырашыў з ім разьвітацца.

Сёлета спадар Беразіенка меўся адзначыць пяцідзесяцігадовы юбілей працы ў ВНУ, якая раней называлася Машынабудаўнічым інстытутам. Працаваў у ім пачаў у 1963 годзе.

«Атрымліваецца, што і катэдра „Абсталяваньне і тэхналёгія зварачнай вытворчасьці“ адзначае пяцідзесяцігадовы юбілей а мяне выганяць зь яе. Я быў ва ўнівэрсытэце больш за дзесяць гадоў загадчыкам катэдры. Быў дэканам факультэту. Падрыхтаваў 8 кандыдатаў тэхнічных навук. Я не прасіў рэктара працягваць кантракт. Мне перадалі паведамленьне пра спыненьне працоўных адносінаў праз староньніх людзей. Паперку падпісаў загадчык катэдры, які клянецца, што дамагаўся, каб са мной падоўжылі кантракт», — кажа Беразіенка.

Валер Беразіенка доўгі час кіраваў абласной структурай Партыяй камуністаў беларускай.

Ад 2009 году і да 2013 старшыняваў у структуры партыі левых «Справядлівы сьвет».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG