Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Забурэньні ў Сіньцьзяне: ужо 35 ахвяраў


Паламаная мэбля. Сьляды забурэньняў у правінцыі Сіньцьзян
Паламаная мэбля. Сьляды забурэньняў у правінцыі Сіньцьзян

Колькасьць ахвяраў узброеных сутычак у кітайскай правінцыі Сіньцьзян дацягнула 35 чалавек, паведамляюць дзяржаўныя СМІ Кітаю.

Паліцыя заяўляе, што затрымала чацьвярых завадатараў.

Паводле афіцыйнай вэрсіі, у чацьвер група людзей напала на паліцэйскія пастарункі і ўрадавыя будынкі.

У адказ паліцыя пачала страляніну.

Пра прычыны хваляваньняў нічога на паведамляецца.

Аднак у Сіньцьзян-Уйгурскім аўтаномным раёне раней неаднаразова адбываліся хваляваньні з-за канфліктаў паміж уйгурамі-мусульманамі і этнічнымі кітайцамі.

Цяперашнія хваляваньні сталі самымі сур’ёзнымі ад 2009 году, калі ў сутычках загінулі больш за 200 чалавек, нагадвае ВВС.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG