Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прамыя замежныя інвэстыцыі ў Беларусі і ў сьвеце


Арганізацыя ААН па гандлі і разьвіцьці апублікавала справаздачу аб прамых замежных інвэстыцыях (ПЗІ) у сьвеце. Паводле дакладу летась паток ПЗІ ў краіны СНД заставаўся ўстойлівым, хаця ў Беларусі ён зьнізіўся амаль ў тры разы — да 1 мільярда 442 мільёнаў даляраў.

Пры гэтым прамыя замежныя інвэстыцыі ў Казахстан вырасьлі на 1% і склалі рэкордную для гэтай краіны лічбу 14 мільярдаў даляраў. А ў Расею ПЗІ скараціліся на 7%.

Агульную карціну дынамікі замежных інвэстыцый у некаторыя краіны сьвету адлюстроўвае наступная табліца.

Аб’ем прамых замежных інвэстыцый у краіну, у млн. даляраў

Краіна 2007 2008 2009 2010 2011 2012
Беларусь 1807 2188 1877 1393 4002 1442
Казахстан 11119 14322 13243 11551 13903 14022
Расея 56996 74783 36583 43168 55084 51416
Украіна 90891 10913 4816 6495 70207 7833
Літва 2015 1965 -14 800 1448 835
Латвія 2322 1261 94 380 1466 988
Польшча 23561 14839 12932 13876 18911 3356
Кітай 83521 108312 95000 114734 123985 121080


На прамыя замежныя інвэстыцыі ў суседніх зь Беларусьсю краінах Эўразьвязу вялікі ўплыў зрабіў сусьветны эканамічны крызіс, іх аб’ем у Літве і Латвіі драматычна зьнізіўся і ўстойлівага росту не назіраецца. Калі да крызісу аб’ем ПЗІ ў гэтых краінах быў вышэйшы, чым у Беларусі, дык пасьля — ніжэйшы. У Польшчы істотнае, у 6 разоў, падзеньне ўзроўню ПЗІ адбылося летась.

Ва Ўкраіне і Расеі падзеньне назіралася толькі ў крызісны 2009 год. У Беларусі велізарных скачкоў узроўню прамых замежных інвэстыцый не назіралася, акрамя 2011 году, калі прыйшла плата ад «Газпрому» за «Белтрансгаз».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG