Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прысуд Андрэю Гайдукову абвесьцяць 1 ліпеня


Андрэй Гайдукоў

Андрэй Гайдукоў

Разгляд справы адбываецца ў закрытым рэжыме, таму дагэтуль невядома, ці зьмененая абвінавачваньне актывісту і якое пакараньне запрасіў пракурор.

Аднак стала вядома, што прысуд Андрэю Гайдукову агучаць 1 ліпеня ў 11.00. Абвяшчэньне прысуду адбудзецца ў адкрытым рэжыме. Пра гэта паведамляе праваабарончая арганізацыя «Вясна».

23-гадовага актывіста з Наваполацка вінавацяць паводле двух артыкулаў: часткі 1 артыкула 14 — «Замах на злачынства» і часткі 1 артыкула 356 — «Здрада дзяржаве». 19 чэрвеня старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Валер Вакульчык заявіў пра тое, што ў дачыненьні да Гайдукова можа быць зьменены артыкул, паводле якога хлопца вінавацілі ад пачатку.

20 чэрвеня суд дапытаў у якасьці сведкі маці Андрэя Гайдукова. Маці ўбачыла сына ўпершыню за 8 месяцаў, якія той правёў пад вартай пасьля затрымання 8 лістапада 2012 году. Паводле афіцыйнага паведамленьня прэсавай службы КДБ, яго затрымалі ў Віцебску «падчас закладкі тайніка са зьвесткамі, якія могуць цікавіць замежныя спэцслужбы».
XS
SM
MD
LG