Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЛГБТ: «Мы настроеныя адсьвяткаваць нашу свабоду тут»


Расейская калёна на гей-прайдзе ў Нью-Ёрку, 2012

Расейская калёна на гей-прайдзе ў Нью-Ёрку, 2012

Сёлета геі і лесьбіянкі з постсавецкіх краін будуць мець асобную калёну падчас традыцыйнага штогадовага гей-прайду ў Нью-Ёрку. Арганізатары калёны кажуць, што яны хочуць прадэманстраваць сваю адкрытасьць, чаго не маглі зрабіць на радзіме, дзе правы сэксуальных меншасьцяў падаўляюцца.

Штогод у чэрвені ў Нью-Ёрку праходзіць гей-прайд — яскравы пэрфоманс, за якім назіраюць дзясяткі тысяч людзей. Сёлета амэрыканскія геі і лесьбіянкі — выхадцы з краін былога СССР — вырашылі зладзіць асобную акцыю ў межах агульнага параду, які адбудзецца 30 чэрвеня.

Сярод арганізатараў акцыі — 31-гадовы Павал Залуцкі, былы мянчук, які зьехаў за Беларусі напачатку нулявых гадоў, выйграўшы грын-карту:

«Я памятаю свае ўражаньні ад наведваньня гей-клюбу ў Менску ці ў Маскве. Вы крочыце ўздоўж нейкіх індустрыйных задворкаў, стараючыся не глядзець на геяў. Там вы мусіце хаваць свае пачуцьці, калі знаходзіцеся ў публічным месцы. А тут мы надзяваем яскравыя строі, танцуем, гучыць музыка, мы чуем прывітаньні натоўпу — мы сьвяткуем тое, што можам адкрыта, не саромеючыся, сказаць на ўвесь сьвет — «Я гей».

Залуцкі спадзяецца, што ягоныя сувязі з расейскамоўнай гей-супольнасьцю Нью-Ёрку дапамогуць прыцягнуць шмат удзельнікаў на парад у гэтую нядзелю. «Мы настроеныя па-сапраўднаму адсьвяткаваць нашу свабоду тут», кажа ён, але дадае, што калі б не нецярпімасьць у яго на радзіме, ён хацеў бы жыць у Менску.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG