Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адысэя Сноўдэна: пяты дзень на нэўтральнай паласе


Пасажыр чытае газэту з аэрапорце «Шарамецьцева»

Пасажыр чытае газэту з аэрапорце «Шарамецьцева»

Былы супрацоўнік амэрыканскіх спэцслужбаў Эдвард Сноўдэн пяты дзень знаходзіцца ў транзынтай зоне маскоўскага аэрапорту «Шарамецьцева».

30-гадовага Сноўдена за гэты час ніхто не бачыў.

Злучаныя Штаты анулявалі пашпарт былога выведніка.

Сноўдэн зьвярнуўся да зладаў Эквадору па палітычны прытулак. Але прадстаўнікі гэтай лацінамэрыканскай краіны заявілі, што на рашэньне могуць сысьці тыдні.

ЗША дамагаюцца экстрадыцыі Сноўдэна.

У Злучаных Штатах Амэрыкі Эдварду Сноўдэну завочна выставілі абвінавачваньне ў выкраданьні маёмасьці дзяржавы, наўмысным разгалошваньні сакрэтных зьвестак і незаконнай перадачы абароннай інфармацыі. Па кожным з гэтых абвінавачваньняў яму пагражае да 10 гадоў зьняволеньня.

Сноўдэн зьбег у Ганконг пасьля сваіх выкрыцьцяў у прэсе пра таемныя праграмы сачэньня амэрыканскіх уладаў, у прыватнасьці, па дадзеных аб тэлефонных размовах празь сеткі прынамсі адной з найбуйнейшых тэлефонных кампаній у ЗША, а таксама за дзеяньнямі ў інтэрнэце, якія ажыцьцяўляюцца празь сеткі дзевяці буйных інтэрнэт-кампаніяў ЗША за мяжой. У Агенцтве нацыянальнай бясьпекі ЗША настойваюць, што гэтыя праграмы дапамаглі сарваць дзясяткі тэрактаў.
XS
SM
MD
LG