Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фэстываль AD.NAK: Уключы выключнасьць. Жывая трансьляцыя

абноўлена

У менскім IBB-цэнтры (праспэкт Газэты «Правда», 11) 27 чэрвеня — цырымонія ўзнагароджаньня пераможцаў чацьвёртага фэстывалю беларускамоўнай рэклямы і камунікацыі Ad.nak.

Слоган фэсту — «Уключы выключнасьць». Мэта — вызначыць найлепшыя працы ў беларускамоўнай рэкляме і камунікацыі за год.

Ніна Шыдлоўская
Ніна Шыдлоўская
Каардынатарка кампаніі «Будзьма беларусамі» Ніна Шыдлоўская: «Спадзяёмся, што за чатыры гады фэстывалю ў сьвядомасьць людзей прыйшло, што быць беларусаарыентаваным — гэта ўжо трэнд. Канцэпцыя, якую мы заклалі ў слоган „Уключы выключнасьць“, разьвівалася намі цягам усяго фэстывальнага пэрыяду, некалькі месяцаў з моманту абвяшчэньня фэстывалю. І актыўнасьць моладзі мяне вельмі радуе, таму што гэта акурат тыя адмыслоўцы, якія надалей будуць уваходзіць у сфэру рэклямы і, адпаведна, рабіць яе, ужо маючы гэтую струнку беларусаарыентаванасьці. Рэкляма штодня на нас уплывае, і таму для кампаніі „Будзьма беларусамі“ гэтая сфэра ня можа застацца па-за ўвагаю».

Для ўдзелу ў намінацыях маглі падавацца толькі рэалізаваныя праекты. Але для падтрымкі цікавых, але нерэалізаваных задум стварылі асобную намінацыю.

Шыдлоўская: «Застаецца пасьлядоўнай нашая праца па нацыянальнай ідэнтыфікацыі, і для гэтага застаецца важнай намінацыя „Каша сувораўская“, куды мог падаваць працу любы чалавек, які пабачыў у рэкляме, іншых камунікацыйных сродках тыя факты, якія парушаюць, абражаюць, скажаюць гістарычнае мінулае, нацыянальныя арыенціры і каштоўнасьці».


Журы конкурсу:

  • Андрэй Эзерын, кіраўнік камунікацыйнага агенцтва Ezerin’com
  • Валянцін Латушкін, крэатыўны дырэктар рэклямнай агенцыі FolioArt
  • Дар’я Герасiменка, крэатыўны дырэктар агенцыі Salmon
  • Зьміцер Вайноўскі, дырэктар рэклямнай агенцыі Capitalist Digital
  • Сяргей Філазаповіч, творчы дырэктар групы кампаній TDI Group
  • Алесь Пашкевіч, пісьменьнік, намесьнік старшыні Саюзу беларускіх пісьменьнікаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG