Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эквадор просіць ЗША абгрунтаваць выдачу Сноўдэна


Былы супрацоўнік спэцслужбаў ЗША Эдвард Сноўден, паводле некаторых дадзеных, да гэтага застаецца ў транзытнай зоне маскоўскага аэрапорта «Шарамецьева».

Улады Эквадору, у якіх ён папрасіў прытулку, заявілі, што рашэньне па гэтым пытаньні будзе прынята не раней, чым праз некалькі тыдняў. Яны таксама папрасілі Вашынгтон у пісьмовым выглядзе абгрунтаваць патрабаваньне аб выдачы Сноўдена.

У сувязі з гэтай сытуацыяй працягвае ўзрастаць напружанасьць у адносінах паміж ЗША і Расеяй.

У аўторак Вашынгтон папрасіў Маскву неадкладна выдаць Сноўдена на той падставе, што яго пашпарт ануляваны і што ён абвінавачваецца ў ЗША ў шпіянажы. Прэзыдэнт Расіі Уладзімір Пуцін, са свайго боку, заявіў, што гэты амэрыканскі грамадзянін расійскую мяжу не перасякаў, а ЗША і Расія ня маюць двухбаковага пагадненьня аб выдачы каго б там ні было.

Эдвард Сноўден зрабіў здабыткам усяго сьвету дадзеныя аб амэрыканскіх сакрэтных праграмах электроннага сачэньня.
XS
SM
MD
LG