Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 27 чэрвеня: гадавіна ўтварэньня ТБМ


Алег Трусаў, старшыня ТБМ

Алег Трусаў, старшыня ТБМ

Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Месца правядзеньня — Міжнародны адукацыйны цэнтр ім. Ё.Рау

Кіеў — візыт дэлегацыі Міжнароднага валютнага фонду
Брусэль — выстава, прысьвечаная далучэньню Харватыі да Эўразьвязу

Менск — Чацьвёрты фэстываль беларускамоўнай рэклямы і камунікацыі, у якім бяруць удзел удзел замежныя адмыслоўцы зь Японіі і Італіі.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ:

1707 — захоп Быхава, наймацнейшай фартэцыі ВКЛ, маскоўскім войскам у часе Паўночнай вайны.

1919 — у Бігосаве на Дрысеншчыне бальшавікі расстралялі Міхала Буклярэвіча, беларускага рымска-каталіцкага і грамадзкага дзеяча.

1941 — у Віцебску НКВД распачаў масавыя расстрэлы палітычных вязьняў.

1944 — у Менску пачаўся Другі Ўсебеларускі кангрэс, скліканы Беларускай цэнтральнай радай.

1989 — устаноўчы зьезд Таварыства беларускай мовы прыняў зварот да ўсіх прыхільнікаў беларускага слова.

2007 — Рада горада Гайнаўка (Польшча) прыняла закон аб выкарыстаньні беларускай мовы як дапаможнай у мясцовай адміністрацыі.

Гайнаўка

Гайнаўка



У гэты дзень нарадзіліся:

1784 — Лявон Бароўскі, літаратуразнаўца, пэдагог і публіцыст, адзін зь вядомых прафэсараў Віленскага ўнівэрсытэту 1820-х, калі Адам Міцкевіч і ягоныя аднагодкі атрымлівалі ў Вільні адукацыю. Бароўскі лічыцца адным з заснавальнікаў рамантызму ў польскай літаратуры; спрабаваў узгадняць яго з клясыцызмам. Быў знаёмы з творамі клясычных літаратур. Перакладаў з латыні, францускай, ангельскай на польскую мову. Сярод перакладаў Л. Бароўскага — камэдыі Мальера «Скупы» і «Жанчыны-філёзафы», фрагмэнты твораў Шэксьпіра, Мільтана, Байрана. Пасьля Л. Бароўскага застаўся ў рукапісе пераклад «Дон Кіхота» з гішпанскага арыгіналу. Выдаў паэму «Манахамахія» Ігнацыя Красіцкага са сваімі навуковымі камэнтарамі.

1909 — Сяргей Знаёмы, беларускі пісьменнік. Быў асуджаны пазасудовым органам НКВД у.1937 г. як «член контррэвалюцыйнай нацыянал-фашысцкай арганізацыі» і за «антысавецкую дзейнасць» да 8 гадоў зняволення. Па некаторых звестках, уцёк у студзені .1944 г. з аднаго з лагераў на Калыме, далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР у 1954 -ым.

1925 — Лідзія Арабей, беларускі празаік, крытык, літаратуразнаўца.

1941 — Кшыштаф Кесьлёўскі, польскі кінарэжысэр.

Фільм "Выпадак" рэж. Кесьлёўскі

1949 — Міхаіл Хвастоў, беларускі дыплямат.

1955 — Ізабэль Аджані, француская акторка.

1961 — Анатоль Лябедзька, палітык, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

У гэты дзень памерлі:

1933 — Міхась Явар, беларускі паэт.

1947 — Валянцін Таўлай, беларускі паэт, літаратуразнаўца.

Цытата на памяць

Вайна — барбарства, калі нападаюць на мірнага суседа, але гэта сьвяты абавязак, калі абараняюць радзіму.

Гі дэ Мапасан
XS
SM
MD
LG