Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шасьцёра атрымалі 100 балаў па ЦТ па беларускай мове


6 абітурыентаў атрымалі 100 балаў на цэнтральным тэставаньні па беларускай мове, а па рускай — 39.

Нуль балаў атрымалі 16 удзельнікаў тэставаньня па рускай мове і 4 — па беларускай. Мінімальнага бала на ЦТ па беларускай мове не набралі больш за 5% абітурыентаў і больш за 8% — па рускай мове.

Пра гэта паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытуту кантролю ведаў Мікалай Фяськоў пасьля праверкі работ абітурыентаў па рускай і беларускай мовах.

«Незалежна ад колькасьці ўдзельнікаў тэставаньня вынікі выкананьня тэстаў па гэтых вучэбных прадметах высока карэлююць паміж сабой», — адзначыў Фяськоў.

ЦТ па беларускай мове адбылося 14 чэрвеня (было зарэгістравана больш за 33 тысячы абітурыентаў), а 15 чэрвеня — па рускай мове (звыш 83 тысяч чалавек).

Падаць дакумэнты ў ВНУ могуць абітурыенты, якія набралі мінімум 10 балаў па вучэбных прадметах «Беларуская мова» або «Руская мова», 15 балаў — па прадметах «Матэматыка», «Фізыка», «Хімія», «Біялёгія» , 20 балаў — па вучэбных прадметах «Гісторыя Беларусі», «Усясьветная гісторыя найноўшага часу», «Грамадазнаўства», «Геаграфія», «Замежныя мовы (ангельская, нямецкая, француская, гішпанская)», перадае БелТА.

Па беларускай мове больш за 93% абітурыентаў здолелі набраць мінімальныя 10 балаў. Па рускай мове — больш за 91% абітурыентаў, перадае Інтэрфакс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG