Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія і літоўскія партыі абмеркавалі справу Макея, Усходняе партнэрства і ўмовы падарожжаў


Літоўскі Сэйм

Літоўскі Сэйм

Сёньня ў Літоўскім Сэйме пачаліся кансультацыі паміж літоўскімі і беларускімі дэмакратычнымі партыямі. 28-29 лістапада ў Вільні — саміт Усходняга партнэрства.

З 1 ліпеня Літва старшынюе ў ЭЗ, што гэтай сустрэчы асаблівае значэньне. Таксама немалаважна і тое, што нарада адбываецца пасьля зьмены ўлады ў Літве.

Бенэдыктасас Ётка, старшыня камітэту па міжнародных справах, адзначыў, што Літва мае 4 прыярытэты старшыняваньня ў ЭЗ: энэргетычная бясьпека, ўмацаваньне дзяржаўных межаў, стратэгія Балтыйскага мора і Ўсходняе партнэрства. Апошні накірунак наўпрост тычыцца Беларусі.

Сярод іншага падчас нарады абмяркоўвалася пытаньне, ці варта было выключаць з «чорнага сьпісу» неўязных міністра замежных справаў Беларусі Уладзіміра Макея. Старшыня Руху «За Свабоду» Аляксандар Мілінкевіч выказаў меркаваньне, што гэта выключна тэхнічнае пытаньне і нічога страшнага ў ім няма. На думку сустаршыні аргкамітэту Беларускай Хрысьціянскай дэмакратыі Віталя Рымашэўскага гэтага ня трэба было рабіць, бо беларускія актывісты аказаліся падманутымі, яны чакалі, што такое будзе зроблена толькі пасьля таго, як беларускіх палітвязьняў вызваляць.

На пытаньне, чыя гэта была ініцыятыва, былы міністар замежных справаў Літвы Ажубаліс адказаў, што гэта не была ініцыятыва Вільні. «Заўтра будзеце сустракацца з міністрам замежных справаў Лінкявічусам, ён вам адкажа» — дадаў былы кіраўнік МЗС Літвы.

Вынікі сёньняшніх перамоваў я папрасіў пракамэнтаваць іх удзельнікаў з беларускага боку.

Анатоль Лябедзька

Анатоль Лябедзька

Анатоль Лябедзька, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі:

«Вынік — стварэньне сталай пляцоўкі для ўзаемадзяньня літоўскіх і беларускіх палітычных партый і арганізацый. Гэта была другая сустрэча. Абмяркоўвалі шырокае кола пытаньняў: ад Усходняга партнэрства да «віленскага цягніка» — памежныя і мытныя праблемы, зь якімі сутыкаюцца беларусы пры падарожжы ў Вільню па чыгунцы.

Мы вялі гутарку пра магчымасьць правядзеньня ў Сэйме слуханьняў наконт беларускіх палітвязьняў. Мы працуем над дакумэнтам «Эўрапейская дэклярацыя», ў якой сфармулюем нашы стратэгічныя мэты».

Андрэй Дзьмітрыеў

Андрэй Дзьмітрыеў

Андрэй Дзьмітрыеў, намесьнік кіраўніка кампаніі «Гавары праўду»:

«Вынік — знаходжаньне адзінай пазыцыі наконт месцы Беларусі ў Эўропе. Прадстаўнікі розных фракцый казалі, што Беларусь павінна мець шанец быць часткай Эўропы. Яе чакаюць у Эўропе.

Другі вынік — наконт Усходняга партнэрства. Калі запрашаць на саміт партнэрства прадстаўнікоў афіцыйнай улады, то толькі тых, каго няма ў сьпісе неўязных — гэта мог бы быць Мясьніковіч. Але абавязкова трэба запрашаць і апазыцыю. Калі і пачынаць дыялёг паміж Эўразьвязам і ўладай, то важна, каб працягваўся і дыялёг паміж ЭЗ і беларускай грамадзянскай супольнасьцю».

Віталь Рамашэўскі

Віталь Рамашэўскі

Віталь Рымашэўскі, сустаршыня аргкамітэту Беларускай Хрысьціянскай дэмакратыі

«У мяне была просьба і прапанова — правесьці парлямэнцкія слуханьні ў Літве па пытаньні правоў чалавека ў Беларусі. У Беларусі судзяць Гайдукова, пачалася справа па артыкуле 193(1) у Шчучынскім раёне супраць чалавека, які арганізаваў нелегальны прытулак для бяздомных людзей. Гэта палітычныя справы, гэта тэст на нас. Паколькі прынятае памылковае рашэньне аб выключэньні Макея з «чорнага сьпісу» і гэта кепскі сыгнал для беларускага грамадзтва, для тых, хто арыентаваны на Эўропу, на барацьбу з свабоду, то ня трэба забывацца і пра тое, што робіцца ў Беларусі. Гэтыя слуханьні могуць адбыцца ці ў верасьня ці літаральна празь некалькі тыдняў».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG