Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Вялейшчыне прэзэнтавалі экскурсійны маршрут па мясьцінах паўстаньня 1863 году


Арганізатар вядомага Фэсту экскурсаводаў Цімох Акудовіч прадставіў экскурсійны маршрут па мясьцінах паўстаньня 1863 году.

Удзельнікі першай экскурсіі праехаліся праз такія месцы, як Плябань, Латыголь, Вялікая Сэрвач, Даўгінава, Альковічы, Уладыкі і Малыя Бесяды. Маршрут распрацаваны сумесна з Эўрапейскім кансорцыюмам, а тэкст экскурсіі ўжо адпраўлены ў Нацыянальнае агенцтва па турызму. Ёсьць спадзяваньне, што праграма будзе ўключана ў агульны сьпіс афіцыйных беларускіх экскурсійных маршрутаў.

Аўтары экскурсіі — Цімох Акудовіч і ягоная творчая каманда. Ідэя належыць Васілю Грыню. На канец ліпеня краязнаўца са Слоніма Дзяніс Юрчык рыхтуе другую сэрыю з цыклю краязнаўчых экскурсій, прысьвечаных паўстаньню 1863 году. Абедзьве экскурсіі адрозьніваюцца ад сучасных хутка-анімацыйна-забаўляльных паездак сур’ёзным і грунтоўным мэтадычным і навуковым падыходам. Вынікі працы — два мэтадычныя дапаможнікі, распрацаваныя паводле правілаў афармленьня экскурсіяў, з багатым ілюстрацыйным матэрыялам. Іх перадалі ў Нацагенцтва па турызму, каб распаўсюдзіць сярод экскурсаводаў.
XS
SM
MD
LG