Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бэнэдыктас Юодка: «Беларусь — самае слабое зьвяно ва Ўсходнім партнэрстве»


«Беларусь — гэта самае слабае зьвяно ва Ўсходнім партнэрстве», — заявіў кіраўнік камітэта па замежных справах Сэйма Літвы Бэнэдыктас Юодка 26 чэрвеня падчас кансультацыяў беларускіх і літоўскіх дэмакратычных партыяў, якія праходзяць у літоўскім парлямэнце.

Літоўскі парлямэнтар адзначыў, што ў адносінах Эўразьвязу зь іншымі краінамі — удзельніцамі Ўсходняга партнэрства «справы ідуць даволі нядрэнна», перадае БелаПАН.

Паводле ягоных словаў, адна з галоўных праблем у адносінах з Беларусьсю заключаецца ў тым, што незразумелым застаецца, чаго хоча краіна. «Незразумела, яна хоча быць бліжэй да Эўразьвязу альбо бліжэй да Эўразійскага саюзу разам з Расеяй і Казахстанам», — сказаў Юодка. — «А калі незразумела, чаго хоча сама краіна, вельмі складана тым, хто спрабуе ёй дапамагчы. Я быў зьдзіўлены, што нават сярод беларускай апазыцыі няма адзінага меркаваньня аб геапалітычных мэтах Беларусі».

Спадар Юодка адзначыў, што для ЭЗ важна, каб Беларусь была «прагназаваным суседам», але вучыць краіну дэмакратыі «ніхто не мае права». «Дэмакратыю і лёс краіны вызначае сама краіна. Дэмакратыю нельга экспартаваць. Яна ствараецца ўнутры краіны, але вучыцца вам трэба ў вашых суседзяў, калі вы думаеце, што яны жывуць лепш. Бо галоўная мэта дэмакратыі — каб людзі жылі добра» .
XS
SM
MD
LG