Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады рыхтуюць вызваленьне Дашкевіча?


Наста Дашкевіч

Наста Дашкевіч

Наста Дашкевіч піша ў сваім фэйсбуку, што, мяркуючы па званках з РУУС, улады рыхтуюць прафіляктычны нагляд за Дашкевічам, а гэта значыць, яго можа неўзабаве чакаць вызваленьне.

«Званілі зь Першамайскага РАУС і пыталіся ў таты, а пасьля і ў мяне, ці ня супраць мы, каб Зьміцер Дашкевіч жыў у нас:) Фантастыка:) І да, канешне ж, папрасілі яго па вяртаньню завітаць у РУУС. Фантастыка № 2», — піша жонка Дашкевіча ў фэйсбуку.

Па ўсёй верагоднасьці, улады рыхтуюць Дашкевіча да ўмоўна-датэрміновага вызваленьня. Наста Дашкевіч піша:

«І, сапраўды, па гэтым званкам ясна, што турма рыхтуе дакуманты на нагляд. Цымус адсутнасьці рэабілітацыі ў тым, што Зьміцер, каторы з 19 сьнежня 2010 года ў турме, калі выйдзе па свайму званку, на што я вельмі спадзяюся, будзе мець нагляд, знаходзіцца ў іх пад кантролем і калпаком. Ну там ня ведаю: за мяжу выезд забаронены, за межы Менска таксама, а 22 быць па месцу рэгістрацыі і г. д. Т. б. вось нельга так адседзець свой срок да званка і аддзелацца ад іх? А колькі таго нагляду дадуць? Год? Два? Да наступных прэзыдэнцкіх?»
XS
SM
MD
LG