Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прызначаны новы прэм'ер Чэхіі. Парлямэнцкая большасьць супраць


Мілаш Зэман выцірае твар пасьля прызначэньня Іржы Руснака прэм'ерам

Мілаш Зэман выцірае твар пасьля прызначэньня Іржы Руснака прэм'ерам

У Чэхіі новым прэм’ерам прызначаны Іржы Руснак. Адпаведны ўказ падпісаў прэзыдэнт Мілаш Зэман.

Іржы Руснак ў 2001 годзе займаў пасаду міністра фінансаў, а ў 2002-2003 гадах кіраваў міністэрствам прамысловасьці і гандлю.

Руснак падтрымаў кандыдатуру Зэмана на першых у гісторыі Чэхіі ўсенародных выбарах прэзыдэнта ў пачатку гэтага года.

Парлямэнцкая большасьць, прадстаўленая кааліцыяй Грамадзянскай дэмакратычнай партыі, партыямі ТОП 09 і ЛІДЭМ, заявіла, што ня выкажа даверу новаму кабінэту. У такім выпадку парлямэнт можа быць распушчаны, і будуць прызначаныя датэрміновыя выбары.

Ранейшы прэм’ер Пэтр Нэчас сышоў у адстаўку тыдзень таму ў сувязі з карупцыйным скандалам, у цэнтры якога апынулася кіраўнік яго канцылярыі Яна Надзёва.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG