Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Найбольшымі міжнароднымі пагрозамі апытаныя ў цэлым лічаць глябальныя зьмены клімату і міжнародную фінансавую нестабільнасьць.

Адказ на гэтая пытаньне высьвятляў амэрыканскі дасьледны цэнтар Pew Research Center, які ўвесну сёлета правёў апытаньне ў 39 краінах сьвету, ў тым ліку ў ЗША, у амаль палове краін Эўразьвязу, ў шэрагу краін Блізкага Ўсходу, Азіі і Афрыкі.

Найбольшымі міжнароднымі пагрозамі апытаныя ў цэлым лічаць глябальныя зьмены клімату і міжнародную фінансавую нестабільнасьць.

Аднак паказьнікі даволі істотна адрозьніваюцца ў розных рэгіёнах сьвету. У Эўропе 63% лічаць галоўнай пагрозай міжнародную фінансавую нестабільнасьць, у Італіі такую думку маюць тры чвэрці апытаных, а ў Грэцыі — ажно 95%.

У той жа час у ЗША ў тройцы галоўных пагрозаў — ядзерная праграма Паўночнай Карэі, пагроза ісламскага экстрэмізму і іранская ядзерная праграма.

Іерархію ўяўленьняў пра галоўныя пагрозы у розных краінах сьвету, дае наступная табліца.


Галоўныя пагрозы ЗША Нямеччына Польшча Расея Кітай
Глябальныя зьмены клімату 40 56 45 46 39
Міжнародная фінансавая нестабільнасьць 52 56 63 46 38
Ісламскі экстрэмізм 56 60 48 53 9
Іранская ядзерная праграма 54 57 56 40 18
Ядзерная праграма КНДР 59 55 57 39 20
Уплыў і роля ЗША 23 19 23 37 39
Уплыў і роля КНР 44 38 39 31 15


У Беларусі гэтае апытаньне Pew Research Center не праводзілася. Прапануем вам, паважаныя чытачы, адказаць на падобнае пытаньне. Пагрозы, пералічаныя ў апытаньні Pew Research Center , мы дапоўнілі яшчэ некалькімі.

Пакідайце свае адказы ў камэнтарах ці дасылайце на пошту.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG