Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кур’ёз у Шчучыне: на вучобу запрашае «Цэнзар»


Абвестка на шыбе Шчучынскага аўтавакзалу: прыватная ўстанова адукацыі «Цэнзар» запрашае на вучобу моладзь. Спэцыяльнасьці ад кухара, масажыста, майстра пэдыкюру да мэнэджэра па турызму і ляндшафтнага дызайнэра.

«Назва ролі не адыгрывае», — патлумачыла Радыё Свабода прадстаўніца фірмы.

Яна дадала: калі была перарэгістрацыя, перабіралі назвы розныя і выбралі такую, якой у Беларусі няма.

Свабода пацікавілася ў «Цэнзара», ці ёсьць цэнзура ў Беларусі?

«Ёсьць», — адказалі на тым баку тэлефоннага дроту і паклалі слухаўку.
XS
SM
MD
LG