Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Талібы напалі на прэзыдэнцкі палац у Кабуле

абноўлена

Дым на месцы страляніны. Раніца 25 чэрвеня 2013
Дым на месцы страляніны. Раніца 25 чэрвеня 2013

Аўганская паліцыя кажа, што адбіла напад баевікоў на прэзыдэнцкі палац у Кабуле.

Усе нападнікі забітыя пасьля 90-хвілінай перастрэлкі.

Талібан ўзяў на сябе адказнасьць за напад.

Штурм адбыўся ў той час, калі журналісты зьбіраліся на прэсавую канфэрэнцыю прэзыдэнта Аўганістана Хаміда Карзая.

Няма інфармацыі, дзе знаходзіўся сам Карзай у часе нападу.

Таксама незразумела, ці ёсьць іншыя ахвяры, акрамя нападнікаў. Дакладны лік ахвяраў не паведамляецца.

Ля гатэлю Ariana, у якім месьціцца штаб-кватэра ЦРУ ў Аўганістане, таксама былі чуваць выбухі.

Талібы атакавалі прэзыдэнцкі палац у Кабуле
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:56 0:00
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG