Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На помнік Галіне Сямдзянавай не хапае сродкаў


Галіна Сямдзянава ўносіць нацыянальны сьцяг у Вярхоўны Савет, 24 жніўня 1991 году

Галіна Сямдзянава ўносіць нацыянальны сьцяг у Вярхоўны Савет, 24 жніўня 1991 году

Сябры рупяцца пра надмагільны помнік Галіне Сямдзянавай, у інтэрнэце аб'яўлены збор сродкаў.

Галіна Сямдзянава — адна зь лідэраў незалежніцкай дэмакратычнай Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12 скліканьня, юрыст і знаўца выбарчага заканадаўца й практыкі. Памерла 18 верасьня 2011 году.

Дагэтуль на яе магіле няма помніка. Скульптар, сябра суполкі «Пагоня» Алесь Шатэрнік ужо вырабіў гарэльеф. На выраб і ўсталяваньне помніка пакуль бракуе сродкаў.

У звароце, распаўсюджаным у інтэрнэце, гаворыцца:

«Мы просім тых, хто ведаў і шанаваў Галіну Георгіеўну, у тым ліку дэпутатаў Вярхоўных Саветаў 12 і 13 скліканьня, праваабарончыя арганізацыі, удзельнікаў выбарчага назіраньня, спрычыніцца да гэтае справы сваімі складкамі. Дзякуй тым, хто ўжо ахвяраваў».

Каардынуе збор сродкаў Валянціна Сьвяцкая. Кантактны тэлефон +375 29 610-69-18, электронны адрас: valentina_svyats@mail.ru

Пералічыць грошы можна і праз сыстэму PayPal (клікніце на спасылку) з пазнакай «Tombstone for Halina Siamdzianava».

Эскіз помніка «Палымянае сэрца». Аўтар — Алесь Шатэрнік

Эскіз помніка «Палымянае сэрца». Аўтар — Алесь Шатэрнік

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG