Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вользе Класкоўскай выставілі абвінавачваньне ў замаху на забойства


Сёньня суд у Стакгольме выставіў грамадзянцы Беларусі Вользе Класкоўскай афіцыйнае абвінавачваньне ў замаху на забойства.

Класкоўская абвінавачваецца ў тым, што ў ноч з 29 на 30 сакавіка сёлета яна спрабавала забіць свайго мужа, Бэзгіна Гёкая, пырнуўшы яго нажом у грудзі і шыю.

На момант замаху, адзначаецца ў акце абвінавачаньня, дзіця вышэй згаданай пары (2012 году нараджэньня) знаходзілася ў кватэры.

Як мы паведамлялі раней, суд над Вольгай Класкоўскай мае адбыцца 4-5 ліпеня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG