Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новая адукацыйная праграма «вялікія адкрытыя онлайн-курсы» ( MOOCs) дае магчымасьць навучацца па ўсім сьвеце ў прафэсараў найлепшых унівэрсытэтаў ЗША. Некаторыя лічаць гэта адукацыйнай рэвалюцыяй.

Халід Рэза, 25 гадовы жыхар Пакістану, жыве за 11 тысяч кілямэтраў ад Масачусэцкага тэхналягічнага інстытуту (MIT) — аднаго з нацлепшых унівэрсытэтаў у Злучаных Штатах. Але ў сябе на радзіме ён вывучае курс «Выклікі глябальнай беднасьці», які чытае ў MIT былы дарадца Сусьветнага банку.

Рэза — адзін зь мільёнаў завочных студэнтаў па ўсім сьвеце, які карыстаецца праграмай «масавыя адкрытыя онлайн-курсы» (MOOCs). Гэты праект пачаўся летась. Амэрыканскія кампаніі ў сфэры адукацыі ў супрацы зь дзясяткамі ўнівэрсытэтаў ЗША зараз прапануюць MOOCs па шэрагу курсаў — ад паэзіі да фізыкі. Адпаведныя адукацыйныя плятформы прапануюць відэа-курсы, іншы мультымэдыйны кантэнт, віктарыны і онлайн-групы дасьледаваньняў. Навучаньне амаль не прадугледжвае камунікацыі з выкладникамі, аднак па завяршэньні курсу навучэнцы атрымліваюць сэртыфікат, які ўжо прызнаецца некаторымі амэрыканскімі ўнівэрсытэтамі.
Кіраўнікі кампаніяў па выкарыстаньні MOOCs кажуць, што маюць на мэце супрацьстаяць росту выдаткаў на адукацыю і рабіць высакаякаснае навучаньне даступным для масащ.

Анант Агарвал, прафэсар MIT, кіруе праектам edX, які MIT робіць разам з Гарвардзкім унівэрсытэтам. edX у цяперашні час прапануе прынамсі 60 MOOCs.

Прэфэсар Агравал лічыць, што рэвалюцыя ў адукацыі, зьвязаная са зьяўленьнем MOOCs, параўнальная з вынаходніцтвам друкаванага станка.
Хаця крытыкі праграмы адзначаюць высокі адсеў студэнтаў і тое, што адсутнасьць асабістага ўзаемадзеяньня зьніжае якасьць навучаньня.
Аднак усяго за год працы edX здолела прыцягнуць да інтэрнэт-навучаньня амаль мільён студэнтаў са 192 краін сьвету. Іншая кампанія ў сфэры адукацыі Coursera працуе з 3 мільёнамі спажыўцоў інтэрнэт-адукацыі.

Прафэсар Агарвал прагназуе, што на працягу наступнага дзесяцігодзьдзя колькасьць навучэнцаў MOOCs можа дасягнуць мільярду чалавек.

Але ён прызнае, што навучаньне пры дапамозе MOOCs такім дысцыплінам, як палітыка, гісторыя і філязофія, курсы якіх у амэрыканскіх унівэрсытэтах заснаваныя на лібэральных каштоўнасьцях, можа сутыкнуцца зь перашкодамі ў некаторых дзяржавах, якія афіцыйна вызнаюць зусім іншыя каштоўнасьці. Паводле яго пакуль не было прамых забаронаў праграмы edX недзе ў сьвеце, але ў некаторых краінах, напрыклад у Кітаі і Пакістане заблякаваны YouTube, празь які праграма распаўсюджваецца. Арганізатары праграмы зрабілі магчымым пампаваньне адпаведных навучальных відэаролікаў з сайту праграмы.

Зараз амаль усе курсы MOOCs — на ангэльскай мове. Але сытуацыя мяняецца. Кампанія Coursera абвясьціла ў траўні, што яна забясьпечыць лекцыі асобных курсаў субтытрамі на арабскай, японскай, казахскай, партугальскай, расейскай і ўкраінскай мовах. Паводле прадстаўніка Coursera колькасьць карыстальнікаў праграмы інтэрнэт-адукацыі павялічылася ў Расеі і краінах Усходняй Эўропы на 230% за апошнія 6 месяцаў.
XS
SM
MD
LG