Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбары ў Альбаніі: абедзьве партыі заявілі пра сваю перамогу (фота)


Альбанская жанчына галасуе, 23 чэрвеня 2013 году

Альбанская жанчына галасуе, 23 чэрвеня 2013 году

У Альбаніі і кіроўная кааліцыя на чале з правацэнтрысцкай Дэмакратычнай партыяй Альбаніі прэм’ер-міністра Салі Берыша, і моцная апазыцыйная левацэнтрысцкая Сацыялістычная партыя Альбаніі абвясьцілі пра сваю перамогу на парлямэнцкіх выбарах, як толькі закрыліся ўчасткі.

Першыя афіцыйныя вынікі чакаюцца не раней за панядзелак.

Раней на адным з выбарчых участкаў у горадзе Лач адбылася страляніна, у выніку якой адзін чалавек загінуў, двое параненыя, адзін зь іх — кандыдат Дэмакратычнай партыі Мэхіл Футхі. Па паведамленьнях, стральба выбухнула пасьля спрэчкі паміж прыхільнікамі Дэмакратычнай партыі і лявацкага Сацыялістычнага руху за інтэграцыю.

Прэм'ер-міністр, лідэр Дэмакратычнай партыі Салі Берыша галасуе ў Тыране, 23 ЧЭРВЕНЯ 2013 г.

Прэм'ер-міністр, лідэр Дэмакратычнай партыі Салі Берыша галасуе ў Тыране, 23 ЧЭРВЕНЯ 2013 г.



Цяперашнія выбары парлямэнта лічаць вызначальна важнымі для пэрспэктываў Альбаніі ўступіць у Эўрапейскі зьвяз. Эўразьвяз заяўляў, што для пачатку перамоваў аб уступе гэтыя выбары павінны адбыцца згодна зь міжнароднымі стандартамі. Альбанія падала заяўку на сяброўства ў Эўразьвязе ў 2009 годзе.

Лідэр Сацыялістычнай партыі Эдзі Рама галасуе ў Тыране, 23 чэрвень 2013

Лідэр Сацыялістычнай партыі Эдзі Рама галасуе ў Тыране, 23 чэрвень 2013

XS
SM
MD
LG