Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Нэльсан Мандэла ў крытычным стане


Пажаданьні Нэльсану Мандэлу побач зь яго домам

Пажаданьні Нэльсану Мандэлу побач зь яго домам

Пра гэта, як перадае Agence France-Presse, у нядзелю паведаміў прэс-сакратар цяперашняга кіраўніка дзяржавы Джэйкаба Зумы.Нэльсан Мандэла знаходзіцца ў крытычным стане.

Былы прэзыдэнт Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Нэльсан Мандэла ад 8 чэрвеня знаходзіцца ў шпіталі ў Прэторыі, дзе лечыцца ад лёгачнай інфэкцыі. Ніякіх прагнозаў ў заяве адміністрацыі прэзыдэнта ПАР не зьмяшчаецца.

Нагадаем, у красавіку былога прэзыдэнта ПАР неадкладна шпіталізавалі з-за запаленьня лёгкіх, але празь дзесяць дзён адпусьцілі дадому. Тады паведамлялася, што лекарам атрымалася дамагчыся «ўстойлівага паляпшэньня стану здароўя» 94-гадовага былога прэзыдэнта. Між тым ад сьнежня 2012 Мандэла ўжо чатыры разы трапляў у шпіталь.

Мандэла сусьветна вядомы як змагар з апартэідам. З-за сваёй дзейнасьці ён правёў за кратамі каля 27 гадоў, а ў 1993 годзе быў уганараваны Нобэлеўскай прэміяй міру. У 1994 годзе Мандэла стаў першым чарнаскурым прэзыдэнтам ПАР. Пасаду кіраўніка дзяржавы ён займаў да 1999 году. 18 ліпеня яму павінна споўніцца 95 гадоў.
XS
SM
MD
LG