Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фіны распрацавалі супэр-сучасны ліфт для хмарачосаў


Дубайскі хмарачос Бурдж Халіфа

Дубайскі хмарачос Бурдж Халіфа

Фінскія інжынэры распрацавалі новую тэхналёгію, якая дасьць магчымасьць удасканаліць ліфты ў хмарачосах: калі цяпер пад’ёмнікі дасягаюць максымум 500-мэтровай вышыні, то неўзабаве будуць падымацца на кілямэтр вышэй.

Cамы высокі ў сьвеце будынак — Дубайскі Бурдж Халіфа. Яго «рост» — 828 мэтраў. Гэта азначае, што для таго, каб падняцца на апошні, 162-і паверх, трэба скарыстацца двума ліфтамі. Аднак неўзабаве гэтую нязручнасьць ліквідуюць.

У Лёндане на гэтым тыдні распрацоўнікі зь фінскай кампаніі Kone прэзэнтавалі тэхналёгію UltraRope. Прэзыдэнт кампаніі Маці Алагугта прызнаў, што яго спэцыялісты працуюць з прыцэлам на будучыню, у якім хмарачосы стануць звыклым элемэнтам ў архітэктуры вялікага горада.

Фінская інавацыя мае шэраг прынцыповых адрозьненьняў ад той тэхналёгіі, якой карыстаецца большасьць распрацоўнікаў пад’ёмнікаў. Фінскія інжынэры замянілі сталёвыя кабелі (якія, дарэчы, складаюць дзе-нідзе тры чвэрці вагі ліфта) на вугляроднае валакно.



Гэты матэрыял робіць мэханізм значна лягчэйшым, гэта па-першае. Самі вугляродныя валокны ўдвая трывалейшыя сталі. Акрамя таго, ліфты на новай тэхналёгіі патрабуюць менш энэргіі, а лёгкія кабелі робяць тармажэньне кабіны хутчэйшым і мякчэйшым. Служыць такая тэхналёгія ўдвая даўжэй.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG