Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ініцыятарам учорашняй страляніны ў Менску пагражае да 10 гадоў турмы


Заводзкім раённым аддзелам Сьледчага камітэту Беларусі распачата крымінальная справа па факце ўчыненьня хуліганскіх дзеяньняў, у выніку якіх тром грамадзянам нанесены цялесныя пашкоджаньні.

Пра гэта БелаПАН паведаміў афіцыйны прадстаўнік упраўлення СК па Мінску Аляксандр Герасімаў.

Крымінальная справа распачатая па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 339 КК (асабліва злоснае хуліганства).

Злачынства было ўчыненае 22 чэрвеня каля 13.00 на прыпынку грамадзкага транспарту ў раёне станцыі метро «Партызанская». Падчас папярэдніх сьледчых дзеяньняў устаноўлена, што зь легкавога аўтамабіля клясы седан, які рухаўся ў напрамку да выезду з горада, былі зробленыя некалькі выстралаў, як мяркуецца з пнэўматычнай зброі. Трое грамадзян — малады чалавек і дзьве дзяўчыны — атрымалі раненьні, шпіталізаваныя і пасьля аказаньня мэдычнай дапамогі адпушчаныя з мэдустановы. Аўтамабіль зьехаў зь месца здарэньня.

Пасьля апытаньня сьведак падчас апэратыўна-вышуковых мерапрыемстваў меркаваны аўтамабіль знойдзены на тэрыторыі Менску. Затрыманыя чацьвёра грамадзян, якія знаходзіліся ў салёне, падазраваныя ва ўчыненьні злачынства.

Сьледчая група праводзіць неадкладныя прадугледжаныя законам дзеяньні з пацярпелымі, затрыманымі і сьведкамі з мэтай вызначэньня ўсіх акалічнасьцяў злачынства. Прызначаныя адпаведныя экспэртызы. Сьледзтва працягваецца.

Раней паведамлялася, што падазроныя — чацьвёра жыхароў Менскай вобласьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG