Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парлямэнцкія выбары ў Альбаніі: адзін чалавек забіты, два параненыя


Выбарчая кампанія Партыі сацыялістаў
Выбарчая кампанія Партыі сацыялістаў

У Альбаніі, дзе сёньня адбываюцца парлямэнцкія выбары, адзін чалавек быў забіты і двое параненыя ў сутычках.

Як паведамляе паліцыя, перастрэлка адбылася каля выбарчага ўчастку на паўночным захадзе краіны. Загінуў актывіст апазыцыі, раненьні атрымалі кандыдат у дэпутаты ад кіроўнай партыі і выпадковы мінак.

Галоўнае суперніцтва на выбарах разгортваецца паміж кансэрватыўнай Дэмакратычнай партыяй прэм’ера Салі Берышы і Сацыялістычнай партыяй на чале з Эдзі Рамай.

Эўразьвяз папярэдзіў Альбанію аб неабходнасьці правесьці выбары ў адпаведнасьці зь міжнароднымі стандартамі.

У 2009 годзе Альбанія падала заяўку на ўступ ў Эўразьвяз, але тэрміны пачатку папярэдніх перамоваў па гэтым пытаньні пакуль ня вызначаныя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG