Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Скончыліся здымкі фільму пра беларусаў, якія ваявалі на супрацьлеглым баку ад СССР


Падчас здымкаў фільму
Падчас здымкаў фільму

Скончыліся здымкі новага фільму «Белсату» «Праклятыя і забытыя». Гэтая стужка — аб беларусах, якія марылі пра нацыянальнае адраджэньне краіны, пра яе дабрабыт і самавызначэньне.

Паміж нацысцкаю Нямеччынаю і Савецкім Саюзам яны абіралі, паводле свайго разуменьня, меншае зло.

22 чэрвеня 1941 года распачалася адна з найбольш крывавых войнаў чалавецтва паміж двума таталітарнымі рэжымамі — Савецкім Саюзам і нацысцкаю Нямеччынаю. Беларусы, якія не прынялі савецкай улады, зьвязвалі свае надзеі з новаю нямецкаю ўладаю, што апанавала беларускія абшары, што магла і давала ім новыя шанцы на адраджэньне ня толькі нацыянальнае, але і гаспадарчае. Аднак, як вядома, Трэці Райх пацярпеў паразу на Ўсходнім фронце і частка актыўных беларусаў ад пачатку разумела, што шанец невялікі.

Паводле аднаго з герояў фільму, мастака Алеся Пушкіна, тая вайна і дагэтуль працягваецца ў нашым грамадзтве — гэта праяўляецца ў безьлічы прапагандысцкіх фільмаў, далёкіх ад аб’ектыўнасьці, у «Лініях Сталіна» і культываваньні ўсяго савецкага як адназначна добрага, бездакорнага.

Падчас здымкаў фільму
Падчас здымкаў фільму
У сучаснай Беларусі няма месца для беларусаў, якія сталі на супрацьлеглым баку ад СССР. Алесь Пушкін здымаецца ў фільме як мастак, які напісаў партрэты, між іншага, дзеячаў БНП (ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі — заснавальнік партыі, Усевалад Родзька — старшыня партыі БНПб, Міхась Вітушка — чалец БНП), а таксама сын «паліцая». Да сёньня яны лічацца на радзіме здраднікамі ды злачынцамі.

Фільм «Праклятыя і забытыя» прысьвечаны дзеячам малавядомай Беларускай Незалежніцкай Партыі, што прайшлі падрыхтоўку ў нямецкай дывэрсійнай школе ля мястэчка Дальвіц. На гэтую тэму ў Беларусі дагэтуль накладзены грыф сакрэтнасьці, большасьць матэрыялаў — у закрытых архівах КДБ. Але цягам году ў нас атрымалася знайсьці шэраг дакумэнтаў у суседніх краінах, а таксама паразмаўляць са сведкамі тых падзеяў.

У фільме запісы і размовы са сьведкамі, рэканструкцыя падзеяў, разам з аўтарам мы бярэм удзел у следстве ды раскрываем тэму, якую амаль не дасьледуюць гісторыкі.

Прэм’ера стужкі — ўвосень на тэлеканале «Белсат».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG