Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масква. На месцы офіса "За правы чалавека" будзе ўстанова сацабароны


Леў Панамароў
Леў Панамароў

Улады Масквы маюць намер разьмясьціць на месцы выселенага офісу руху «За правы чалавека» ўстанову сацыяльнай абароны насельніцтва. Пра гэта паведаміў прадстаўнік дэпартамэнту гарадзкой маёмасьці Масквы.

Як ужо паведамлялася, у Маскве мінулай ноччу быў захоплены офіс руху «За правы чалавека». Кіраўнік арганізацыі Леў Панамароў у інтэрвію Свабодзе паведаміў, што падчас штурму офісу ў яго ўварваліся ад васьмі да дзесяці чалавек. Супрацоўнікам не было прапанавана выйсьці, іх білі нагамі, пасьля чаго, па словах Панамарова, "выкінулі на асфальт". Пры гэтым у офіс ня змог прайсьці ніводзін адвакат.

Пасьля выкіданьня праваабаронцаў з заявамі аб зьбіцьці ў паліцыю зьвярнуліся сямёра пацярпелых. У паліцыі заяўляюць, што не ўжывалі сілавых мер пры вызваленьні памяшканьня.

Амбасадар ЗША ў Расеі Майкл Макфол заявіў, што ў Вашынгтоне занепакоеныя інфармацыяй аб захопе офісу некамэрцыйнай арганізацыі "За правы чалавека" у Маскве. Макфол зрабіў запіс у сваім Твітэры, у якім назваў захоп офіса яшчэ адным выпадкам запалохваньня грамадзянскай супольнасьці ў Расеі.

Кіраўнік Маскоўскай Хэльсынскай групы Людміла Аляксеева ў інтэрвію Свабодзе назвала тое, што адбылося "абрыдлівай, вельмі грубай, абуральнай акцыяй з боку ўладаў».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG