Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзе забаронена купацца? Поўны сьпіс і мапа


Па стане на 22 чэрвеня пастановамі галоўных дзяржаўных санітарных лекараў рэгіёнаў абмежаваная альбо спыненая эксплюатацыя 17 зон рэкрэацыі, якія не адпавядаюць эпідэміялягічным крытэрам бясьпекі або знаходзяцца ў нездавальняючым санітарна-тэхнічным стане.



Забаронена


Магілёўская вобласць:

гарадзкі пляж ў Клімавічах,

гарадзкі пляж на возеры ў Слаўгарадзе.



Разгарнуць мапу Дзе забаранілі ці абмежавалі купаньне. 22.06.2013 на ўвесь экран


Прыпынена


Берасьцейская вобласьць


правы бераг пляжу «Цэнтральны» ў Берасьці,

пляж «Берасьцейскага аддзяленьня БЧ» ў Берасьцейскім раёне,

пляж на рацэ Ведзьма ў Ляхавічах.

Гарадзенская вобласьць

пляж на возеры ў Шчучыне,

пляж на возеры ў вёсцы Гурнофель Шчучынскага раёна,

пляж сажалкі ў вёсцы Луцкаўляны Гарадзенскага раёна.

Магілёўская вобласьць

пляж № 3 «Фарштат» на рацэ Бярэзіна Бабруйскага раёна,



Нельга купацца дзецям


Берасьцейская вобласьць

пляж на рацэ Шчара ў вёсцы Дарава Ляхавіцкага раёна,

пляж вадаёма лягера «Чайка» ў вёсцы Галаўнінцы Ляхавіцкага раёна.

Гомельская вобласьць

пляж у Рэчыцы,

пляж на возеры Любенскае ў Гомелі,

пляж на Прыпяці ў Мазыры.

Гарадзенская вобласьць

пляж сажалкі ў вёсцы Сухаўляны Гарадзенскага раёна.

Менская вобласьць

пляж зоны адпачынку «Заслаўскія сажалкі» Менскага раёна,

пляж зоны адпачынку «Бярэзінскае» Маладзечанскага раёна.


Сьпіс пададзены паводле інфармацыі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялёгіі і грамадзкага здароўя Міністэрства аховы здароўя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG