Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Бразыліі сустрэнецца з пратэстоўцамі


Прэзыдэнт Бразыліі Дылма Русэф
Прэзыдэнт Бразыліі Дылма Русэф

Прэзыдэнт Бразыліі выступіла з тэлезваротам ў сувязі з масавымі антыўрадавымі дэманстрацыямі ў многіх гарадах краіны. Дылма Русэф заявіла, што мірныя маніфэстацыі натуральныя для дэмакратычнага грамадзтва, але акты гвалту - недапушчальныя.

Русеф паабяцала сустрэцца з лідэрамі пратэстнага руху, каб выслухаць іх прэтэнзіі. Яна таксама паабяцала правесці рэформы для паляпшэння сферы дзяржаўных паслугаў, у прыватнасці ў сыстэме адукацыі і аховы здароўя.

Сярод патрабаванняў сотняў тысяч дэманстрантаў былі барацьба з карупцыяй і зьніжэньне коштаў для наведваньня спартыўных мерапрыемстваў, у прыватнасці, цэн на квіткі на матчы сусьветнага футбольнага чэмпіянату, які будзе праводзіцца ў Бразыліі ў наступным годзе.

У чацвер у маніфэстацыях ў Бразыліі ўдзельнічалі каля мільёна чалавек, у сутыкненнях з паліцыяй дзясяткі дэманстрантаў атрымалі раненьні, двое - загінулі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG