Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мінэканомікі Беларусі зь ліпеня падвышае мінімальныя адпускныя цэны на гарэлку. Пры гэтым зноў спасылаюцца на Мытны саюз.

Цэны вырастуць больш чым на 25 адсоткаў. Пра гэта Tut.by паведамілі ў канцэрне Белдзяржхарчпрам.

«Мінімальны кошт, па якім прадпрыемствы змогуць прадаваць гарэлку гандлёвым сеткам, павялічыцца з 21 500 да 27 000 рублёў за паўлітра, — кажа прэсавы сакратар Белдзяржхарчпраму Алена Кравец. — Дакладная дата павышэньня цаны пакуль не зацьверджана, але Мінэканомікі ўжо вызначыла, што гэта адбудзецца ў ліпені».

Рост цэнаў на алькаголь у ведамстве патлумачылі павелічэньнем акцызаў і выраўноўваньнем пошлін у краінах Мытнага саюзу.

Апошні раз мінімальныя адпускныя цэны на гарэлку падвышаліся летась у кастрычніку.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG