Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Дэпутатка Бундэстагу павіншавала Алексіевіч з прэстыжнай прэміяй


Марылюіза Бэк

Марылюіза Бэк

Вядомая нямецкая палітычная дзяячка, дэпутатка Бундэстагу ад фракцыі зялёных Марылюіза Бэк назвала «мудрым рашэньне» Біржавога зьвязу нямецкіх кнігагандляроў аб узнагароджаньні Сьвятланы Алексіевіч прэстыжнай Прэміяй міру.

Марылюіза Бэк назвала манэру, у якой працуе пісьменьніца вельмі адчувальнай да жорсткай беларускай рэальнасьці і пажадала ляўрэатцы, каб яе праца надала дадатковы імпульс для разьвіцьця яе краіны ў бок адкрытасьці і свабоды.

Нямецкая парлямэнтарка адзначыла:

«Літаратура Сьвятланы Алексіевіч блізкая тым людзям, якія пацярпелі ад Другой усясьветнай вайны і сталінізму, сталі ахвярамі Чарнобылю і дыктатуры, якая становіцца ўсё больш моцнай у сучаснай Беларусі. Пры гэтым пісьменьніца не адрынае таго, прызнаньне аўтарытарных рашэньняў ў краіне ўсё яшчэ шырокае і многія людзі баяцца няпэўнасьці больш чым рызыкі страціць свабоду».

Урачыстая цырымонія ўручэньня прэміі традыцыйна пройдзе 13 кастрычніка ў рамках Міжнароднага кніжнага кірмашу ў эканамічнай сталіцы Нямеччыне — Франкфурце на Майне.

Заснаваная ў 1949 годзе Прэмія Міру нямецкіх кнігагандляроў у памеры 25 тысяч эўра ўручаецца дзеячам літаратуры, навукі і мастацтва за ўнёсак у разьвіцьцё міру і ўзаемаразуменьня паміж народамі.

Яе ляўрэатамі ў розны час былі такія пісьменьнікі як немец Герман Гесэ, пэруанец Марыё Варгас Льёса, турак Архан Памук, а таксама многія іншыя вядомыя аўтары.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG